Русский | Беларуская | English | Deutsch   
ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА
ПРА ЦЭНТР
       Прававы статус
       Кіраўніцтва і структурныя падраздзяленні
       Гісторыя
       Вынікі работы Цэнтра
НАРМАТВОРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
ПЛАНАВАННЕ НАРМАТВОРЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
ПАДРЫХТОЎКА ПРАЕКТАЎ НАРМАТЫЎНЫХ ПРАВАВЫХ АКТАЎ
       Аўтаматызаваная сістэма падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў
       Метадычнае кіраўніцтва падрыхтоўкай праектаў прававых актаў
ЭКСПЕРТЫЗА Ў НАРМАТВОРЧЫМ ПРАЦЭСЕ
       Агульныя палажэнні
       Юрыдычная экспертыза
       Асаблівасці правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы Цэнтрам
       Крыміналагічная экспертыза
СІСТЭМАТЫЗАЦЫЯ ЗАКАНАДАЎСТВА
I ЗБОР ЗАКОНАЎ
       Сістэматызацыя заканадаўства
       Збор законаў
НАВУКОВАЯ І АНАЛІТЫЧНАЯ ПРАЦА
       Навукова-даследчая праца Інстытута прававых даследаванняў
      У дапамогу юрысту
      Публікацыі працаўнікоў Цэнтра
      Нашы выданні
1 1
1 КАНФЕРЭНЦЫІ, СЕМІНАРЫ, КРУГЛЫЯ СТАЛЫ, КОНКУРСЫ
ВУЧОНЫ САВЕТ
       Асноўныя напрамкі дзейнасці
       Склад вучонага савета
САВЕТ ПА АБАРОНЕ ДЫСЕРТАЦЫЙ
Д 07.02.01
       Прававыя акты, якія рэгулююць дзейнасць савета па абароне дысертацый
       Склад савета па абароне дысертацый Д 07.02.01
АСПІРАНТУРА
       Прававыя акты, якія рэгулююць падрыхтоўку навуковых супрацоўнікаў вышэйшай кваліфікацыі
  Пералік актуальных напрамкаў дысертацыйных даследаванняў у вобласці права
  Пералік тэм кандыдацкіх дысертацый у вобласці права, зацверджаных вучоным саветам
  Навучанне ў аспірантуры
  Аб’явы
МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА
1 1
1 ПРАФСАЮЗ


 Мiжнароднае супрацоунiцтва

У адпаведнасці з Палажэннем аб Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2007 г. № 630 ”Аб некаторых мерах па ўдасканаленню праватворчай дзейнасці і навуковых даследаванняў у галіне права“, Цэнтр мае права ўзаемадзейнічаць з дзяржаўнымі органамі, навуковымі арганізацыямі, другімі юрыдычнымі, фізічнымі асобамі замежных дзяржаў, з міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі ўтварэннямі па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Цэнтра, а таксама ўдзельнічаць у выкананні міждзяржаўных навуковых праграм і праектаў, ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Цэнтра.

Для ажыццяўлення сваіх функцый Цэнтр мае права заключаць у межах сваёй кампетэнцыі дагаворы з органамі і арганізацыямі замежных дзяржаў, міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі ўтварэннямі.

Цэнтрам заключаны дагаворы аб супрацоўніцтве і абмене інфармацыяй з Інстытутам заканадаўства Рэспублікі Казахстан, Нацыянальным цэнтрам заканадаўства пры Прэзідэнце Рэспублікі Таджыкістан, Інстытутам заканадаўства і параўнальнага правазнаўства пры Урадзе Расійскай Федэрацыі, Эканамічным Судом Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а таксама з шэрагам устаноў адукацыі Расійскай Федэрацыі, Украіны, Казахстана і другіх дзяржаў.

Цэнтрам створаны спрыяльныя ўмовы для абмену інфармацыяй, арганізацыі сумесных семінараў і канферэнцый, правядзення сумесных даследаванняў і распрацовак у рамках узгодненых прыярытэтных напрамкаў і праграм, вызначаны і развіваюцца дзелавыя кантакты з міжнароднымі арганізацыямі, дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі замежных дзяржаў.

Найбольш актыўна Цэнтр супрацоўнічае з органамі Саюзнай дзяржавы, Міжпарламенцкай Асамблеяй Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Праграмай развіцця ААН (ПРААН), Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, Эканамічным Судом Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Таксама Цэнтрам наладжана ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з Інстытутам заканадаўства Рэспублікі Казахстан, Нацыянальным Цэнтрам заканадаўства пры Прэзідэнце Рэспублікі Таджыкістан і Інстытутам заканадаўства і параўнальнага правазнаўства пры Урадзе Расійскай Федэрацыі.

У рамках дасягнутых дамоўленасцей з рэдакцыяй Афіцыйнага інфармацыйнага бюлетэня Швейцарскага таварыства па заканадаўстве LeGes у Цэнтр штогод паступаюць экзэмпляры названага журнала.

Акрамя таго, Цэнтр мае вопыт супрацоўніцтва:

з Міжпарламенцкай Асамблеяй Еўразійскай эканамічнай супольнасці ў форме правядзення аналізу адпаведнасці заканадаўства Беларусі і іншых дзяржаў – членаў ЕўрАзЭС міжнародным дагаворам у рамках ЕўрАзЭС, параўнальна-прававога аналізу заканадаўства дзяржаў – членаў ЕўрАзЭС, распрацоўкі тыпавых праектаў заканадаўчых актаў ЕўрАзЭС, удзелу ў рабоце Еўразійскага навуковага форума;
з Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі ў рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі;
з Офісам Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе ў Мінску ў форме ўдзелу супрацоўнікаў Цэнтра ў міжнародных семінарах і ў рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі;
з Германскім Фондам міжнароднага прававога супрацоўніцтва ў форме ўдзелу супрацоўнікаў Цэнтра ў міжнародных семінарах і канферэнцыях і ў рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

 

 


Кантакты

Рэспублiка Беларусь
220050 г. Мiнск, 
вул. Берсана 1а
Тэлефон: 
(017) 200-12-25
Факс: 
(017) 222-40-96
E-mail: center@pmrb.gov.by
Рэжым работы: 9.00–18.00,
перапынак: 13.00–14.00


Iнфармацыя

Locations of visitors to this page

Свод законов Республики Беларусь


Банеры

Сайт Президента РБ

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Газета Беларусь сегодня

Rating All.BY Каталог TUT.BY


(С) Национальный центр законодательства
и правовых исследований Республики Беларусь