Артыкулам 491 Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 года ”Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь“ прадугледжана, што праекты нарматыўных прававых актаў падлягаюць крыміналагічнай экспертызе ў выпадках і парадку, якія ўстаноўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 мая 2007 г. № 244 ”Аб крыміналагічнай экспертызе праектаў законаў Рэспублікі Беларусь“ зацверджана Палажэнне аб парадку правядзення крыміналагічнай экспертызы.
Крыміналагічнай экспертызай з’яўляецца даследаванне зместу праекта прававога акта (прававога акта) у мэтах выяўлення ў ім норм, прымяненне якіх можа пацягнуць (пацягнула) узнікненне крымінагенных наступстваў у розных сферах грамадскіх адносін.
Крыміналагічная экспертыза праектаў законаў праводзіцца дзяржаўнай установай ”Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь“.
Асноўным крытэрыем ацэнкі праекта прававога акта (прававога акта) пры правядзенні крыміналагічнай экспертызы з’яўляецца магчымасць узнікнення рызык крымінагеннага характару ў працэсе прымянення прававога акта, у тым ліку абумоўленых неадназначнасцю яго норм і непаўнатой прававога рэгулявання адпаведнай сферы грамадскіх адносін.
Па выніках правядзення крыміналагічнай экспертызы складаецца заключэнне.
У выпадку, калі ў заключэнні ўказваецца на наяўнасць норм, прымяненне якіх можа пацягнуць узнікненне рызык крымінагеннага характару, арганізуецца дапрацоўка праекта прававога акта (прававога акта).