Русский | Беларуская | English | Deutsch   
ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА
ПРА ЦЭНТР
       Прававы статус
       Кіраўніцтва і структурныя падраздзяленні
       Гісторыя
НАРМАТВОРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
       Агульныя палажэнні
       Прававыя акты, якія рэгулююць нарматворчую дзейнасць
ПЛАНАВАННЕ НАРМАТВОРЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
      Дзяржаўныя праграмы і планы
ПАДРЫХТОЎКА ПРАЕКТАЎ НАРМАТЫЎНЫХ ПРАВАВЫХ АКТАЎ
       Метадычнае кіраўніцтва падрыхтоўкай праектаў прававых актаў
ЭКСПЕРТЫЗА Ў НАРМАТВОРЧЫМ ПРАЦЭСЕ
       Агульныя палажэнні
       Юрыдычная экспертыза
       Асаблівасці правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы Цэнтрам
       Крыміналагічная экспертыза
СІСТЭМАТЫЗАЦЫЯ ЗАКАНАДАЎСТВА
I ЗБОР ЗАКОНАЎ
       Прававыя акты, якія рэгулююць сістэматызацыю заканадаўства
       Збор законаў
НАВУКОВАЯ І АНАЛІТЫЧНАЯ ПРАЦА
       Навукова-даследчая праца Інстытута
ВУЧОНЫ САВЕТ
       Асноўныя напрамкі дзейнасці
       Склад вучонага савета
САВЕТ ПА АБАРОНЕ ДЫСЕРТАЦЫЙ
Д 07.02.01
       Прававыя акты, якія рэгулююць дзейнасць савета па абароне дысертацый
       Склад савета па абароне дысертацый Д 07.02.01
АСПІРАНТУРА. СУІСКАЛЬНІЦТВА
       Прававыя акты, якія рэгулююць падрыхтоўку навуковых супрацоўнікаў вышэйшай кваліфікацыі
МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА
       АБСЕ
       ПРААН
       ЕўрАзЭС
       Міжнародная арганізацыя па міграцыі
       Інстытут заканадаўства Рэспублікі Казахстан
       Нацыянальны цэнтр заканадаўства пры Прэзідэнце Рэспублікі Таджыкістан
       Швейцарская супольнасць па заканадаўству
       Германскі Фонд міжнароднага прававога супрацоўніцтва


 Ю рыдычная экспертыза

Правядзенне юрыдычнай экспертызы з’яўляецца абавязковым у адносінах да ўсіх праектаў нарматыўных прававых актаў, а таксама да нарматыўных прававых актаў у замацаваных заканадаўчымі актамі выпадках.

Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі праекта нарматыўнага прававога акта (нарматыўнага прававога акта) з’яўляюцца:

  • адпаведнасць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, актам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, законам Рэспублікі Беларусь і актам большай юрыдычнай сілы па дачыненню да праекту нарматыўнага прававога акта (нарматыўнага прававога акта);
  • адпаведнасць міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь;
  • адпаведнасць патрабаванням уніфікацыі заканадаўства, якая ажыццяўляецца ў рамках інтэграцыйных працэсаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі;
  • сумяшчальнасць з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • выкананне патрабаванняў нарматворчай тэхнікі.

Пры правядзенні абавязковай юрыдычнай экспертызы таксама ацэньваюца:

  • абгрунтаванасць выбару формы праекта акта;
  • паўната, неабходнасць і прыярытэтнасць прававога рэгулявання адпаведных грамадскіх адносін.

Абавязковая юрыдычная экспертыза праектаўнарматыўных прававых актаў

Асноўныя нормы ў частцы правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы праектаў нарматыўных прававых актаў замацаваны ў артыкуле 49 Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 года ”Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь“ (далей - Закон).

У адпаведнасці з часткай першай артыкула 49 Закона кожны праект нарматыўнага прававога акта падлягае абавязковай юрыдычнай экспертызе.

Парадак правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы праектаў нарматыўных прававых актаў вызначаны ў главе 13 Правіл падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2003 г. № 359 ”Аб мерах па ўдасканаленню нарматворчай дзейнасці“, (далей – Правілы).

Па выніках абавязковай юрыдычнай экспертызы праекта акта падрыхтоўваецца заключэнне, якое павінна ўтрымліваць вывады на аснове крытэрыяў ацэнкі праекта нарматыўнага прававога акта.

У мэтах забеспячэння якасці правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы, усебаковага і поўнага даследавання матэрыялаў, вызначаны пералік дакументаў, якія ў абавязковым парадку дадаюцца да праекту нарматыўнага прававога акта, які накіроўваецца на абавязковую юрыдычную экспертызу. Да такіх дакументаў адносяцца:

  • суправаджальнае пісьмо з абгрунтаваннем неабходнасці прыняцця (выдання) акта, уключаючы фінансава-эканамічнае абгрунтаванне;
  • звесткі аб узгадненні і візіраванні праекта акта, у тым ліку заўвагі і прапановы, не ўлічаныя пры яго ўзгадненні (візіраванні).

Абавязковая юрыдычная экспертыза нарматыўных прававых актаў

Нарматыўныя прававыя акта Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, абласных (Мінскага гарадскога) Саветаў дэпутатаў, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў базавага ўзроўню, за выключэннем рэгламентаў калегіяльных органаў, тэхнічных і лакальных нарматыўных прававых актаў, нарматыўных прававых актаў, якія ўтрымліваюць дзяржаўныя сакрэты або іншыя ахоўваемыя заканадаўствам звесткі, перад уключэннем у Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь падлягаюць абавязковай юрыдычнай экспертызе, якая праводзіцца Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі абласных выканаўчых камітэтаў. Па выніках такой экспертызы складаецца заключэнне, якое ўтрымлівае абгрунтаваны вывад аб адпаведнасці або неадпаведнасці нарматыўнага прававога акта крытэрыям ацэнкі нарматыўнага прававога акта і аб дапушчальнасці ўключэння гэтага акта ў Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Нарматыўныя прававыя акты, якія не падлягаюць уключэнню ў Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь па выніках абавязковай юрыдычнай экспертызы ў сувязі з неадпаведнасцю крытэрыям ацэнкі нарматыўнага прававога акта, вяртаюцца Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, адпаведнымі галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі абласных выканаўчых камітэтаў органу, які прыняў (выдаў) іх, і не ўступаюць у сілу.

Абавязковая юрыдычная экспертыза нарматыўных прававых актаў праводзіцца ў адпаведнасці з артыкулам 60 Закона, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 1998 г. № 369 ”Аб Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь“, пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 2006 г. № 1244 ”Аб абавязковай юрыдычнай экспертызе нарматыўных прававых актах Нацыянальнага банка, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, абласных, Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў базавага ўзроўню“, пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 12 кастрычніка 2006 г. № 62 ”Аб рэалізацыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 2006 г. № 1244“.

 


Кантакты

Рэспублiка Беларусь
220050 г. Мiнск, 
вул. Берсана 1а
Тэлефон: 
(017) 200-12-25
Факс: 
(017) 222-40-96
E-mail: center@pmrb.gov.by
Рэжым работы: 9.00–18.00,
перапынак: 13.00–14.00


Iнфармацыя

Locations of visitors to this page

Свод законов Республики Беларусь


Банеры

Сайт Президента РБ

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Газета Беларусь сегодня

Rating All.BY Каталог TUT.BY


(С) Национальный центр законодательства
и правовых исследований Республики Беларусь