Германскі Фонд міжнароднага прававога супрацоўніцтва (далей – Фонд) створаны ў 1992 годзе ў форме некамерцыйнай асацыяцыі.
Мэтай Фонда з’яўляецца заахвочванне і ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва ў прававой сферы шляхам аказання дзяржавам дапамогі ў заканадаўчым афармленні пераходу ад планавай да сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі, у стварэнні сістэмы выканання правасуддзя, арганізацыі навучання і правядзення прававых даследаванняў.
Фонд ажыццяўляе кансультаванне па прававых пытаннях, аказвае дапамогу ў складанні праектаў нарматыўных прававых актаў, арганізуе пачатковае і перыядычнае навучанне суддзяў, пракурорскіх работнікаў, адвакатаў, натарыусаў, навукоўцаў і юрыстаў-пачаткоўцаў шляхам правядзення семінараў, сімпозіумаў, адукацыйных паездак у Федэратыўную Рэспубліку Германія. Пры гэтым асноўная ўвага надаецца вывучэнню нямецкага права і права іншых еўрапейскіх дзяржаў.
У цяперашні час Фонд найбольш актыўна супрацоўнічае з такімі дзяржавамі, як Албанія, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Чэхія, Эстонія, Венгрыя, Латвія, Літва, Македонія, Польшча, Румынія, Расія, Славакія, Славенія, Украіна.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Фонда: http://www.irz.de
У рамках супрацоўніцтва Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь і Фонда былі праведзены наступныя мерапрыемствы:
- міжнародная канферэнцыя ”Апеляцыйная форма абскарджання судовых рашэнняў па крымінальных і грамадзянскіх справах“ (21–25 лістапада 2010 года);
- рабочая паездка ў Федэратыўную Рэспубліку Германія для вывучэння нацыянальнага заканадаўства аб трацейскім правасуддзі і практыцы яго прымянення (5–9 красавіка 2010 года);
- міжнародны навукова-практычны семінар ”Прымяненне медыяцыі пры разглядзе грамадзянска-прававых спрэчак і ў крымінальных справах. Роля адвакатуры“ (23 лютага 2010 года);
- міжнародны семінар ”Роля Канстытуцыйнага Суда ў развіцці інстытутаў рэалізацыі канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян“ (22 верасня 2009 года);
- міжнародная канферэнцыя ”Прафесійнае права адвакатаў у Германіі і Беларусі“ (25–31 кастрычніка 2009 года);
- міжнародны семінар ”Удасканальванне парадку выканання пакаранняў і іншых мер крымінальнай адказнасці. Праблемы рэсацыялізацыі асоб, адбыўшых пакаранне“ (10 лістапада 2008 года);
- міжнародны семінар ”Грамадзянін і дзяржава: права грамадзян на абскарджанне неправамерных дзеянняў дзяржаўных арганізацый і службовых асоб“ (10 чэрвеня 2008 года);
- міжнародны семінар ”Сістэма мер крымінальнай адказнасці. Вызначэнне памеру пакарання. Альтэрнатыўныя формы пакарання“ (30 мая 2008 года);
- паездка-семінар у Федэратыўную Рэспубліку Германія для вывучэння практыкі выканання пакаранняў, не звязаных з пазбаўленнем волі (9–14 снежня 2007 года).