Дзяржаўная ўстанова ”Інстытут заканадаўства Рэспублікі Казахстан“ (далей – Інстытут), створаная ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан ад 16 чэрвеня 1993 г. № 1228 ”Аб мерах па павышэнню эфектыўнасці прававой рэформы ў Рэспубліцы Казахстан“, з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, дзейнасць якой накіравана на:
- развіццё дзяржаўнай палітыкі ў галіне прававога забеспячэння дзейнасці дзяржавы;
- павышэнне эфектыўнасці праватворчай дзейнасці;
- узмацненне ролі прававой навукі ў забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця дзяржавы.
Кадравы патэнцыял Інстытута складаюць навуковыя супрацоўнікі, 62 працэнта з якіх маюць навуковую ступень.
Асноўнымі задачамі Інстытута з’яўляюцца:
- распрацоўка канцэпцый развіцця заканадаўства Рэспублікі Казахстан;
- правядзенне даследаванняў у галіне прававога забеспячэння дзейнасці дзяржаўных органаў Рэспублікі Казахстан;
- правядзенне сістэматызацыі і аналізу дзеючага заканадаўства;
- прагназаванне эффектыўнасці прынятых законаў.
25 ліпеня 2007 года Нацыянальны цэнтр законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь заключыў з Таварыствам з абмежаванай адказнасцю ”Інстытут заканадаўства Рэспублікі Казахстан“ Пагадненне аб супрацоўніцтве. 5 мая 2010 года паміж Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь і Джяржаўнай установай ”Інстытут заканадаўства Рэспублікі Казахстан“ было заключана Пагадненне аб супрацоўніцтве. 29 лістапада 2011 года было заключана новае Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь і Джяржаўнай установай ”Інстытут заканадаўства Рэспублікі Казахстан“.
У 2011 годзе 29 лістапада ў Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з дырэктарам Інстытута, д.ю.н., прафесарам, акадэмікам АЮН Рэспублікі Казахстан Бусурманавым Жумабекам Дюсешавічам. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь (дырэктар Іпатаў В.Д., намеснік дырэктара Панфёрава Л.А., намеснік дырэктара Сівец С.М., начальнік упраўлення міжнароднага права Разванава В.А. і начальнік аддзялення даследаванняў у галіне міжнародных адносін Інстытута прававых даследаванняў Міхалёва Т.М.), а таксама прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (дэкан юрыдычнага факультэта Балашэнка С.А. і загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Калінін С.А.). У ходзе сустрэчы былі разгледжаны актуальныя пытанні развіцця і ўдасканальвання заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан, пытанні падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў і міжнародных дагавораў, а таксама пытанні практыкі ўжывання нарматыўных прававых актаў, прагназавання вынікаў іх прыняцця (выдання).
У 2008 годзе начальнік упраўлення канстытуцыйнага заканадаўства Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Галубіцкі І.І. прымаў удзел у міжнародных навукова-практычных канферэнцыях ”Імплементацыя міжнародных дагавораў у нацыянальнае заканадаўства“ і ”Нацыянальнае заканадаўства Рэспублікі Казахстан: шляхі далейшага развіцця“ (12–13 лістапада 2008 года), якія былі арганізаваны Інстытутам.
У 2007 годзе ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Пагаднення аб супрацоўніцтве адбыліся наступныя мерапрыемствы:
1) абмен інфармацыйнымі матэрыяламі па пытаннях стварэння Збора законаў Рэспублікі Беларусь і Збора законаў Рэспублікі Казахстан;
2) прадастаўленне шасці нумароў навукова-прававога часопіса ”Веснік Інстытута заканадаўства Рэспублікі Казахстан“ і двух тамоў зборніка матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі ”Тэарэтычныя праблемы развіцця сістэмы заканадаўства Рэспублікі Казахстан: тэндэнцыі і перспектывы“;
3) міжнародная навукова-практычная канферэнцыя ”Прававы маніторынг як сродак павышэння якасці нарматворчай дзейнасці“ (30 кастрычніка 2007 года).