Русский | Беларуская | English | Deutsch   
ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА
ПРА ЦЭНТР
       Прававы статус
       Кіраўніцтва і структурныя падраздзяленні
       Гісторыя
НАРМАТВОРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
       Агульныя палажэнні
       Прававыя акты, якія рэгулююць нарматворчую дзейнасць
ПЛАНАВАННЕ НАРМАТВОРЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
      Дзяржаўныя праграмы і планы
ПАДРЫХТОЎКА ПРАЕКТАЎ НАРМАТЫЎНЫХ ПРАВАВЫХ АКТАЎ
       Метадычнае кіраўніцтва падрыхтоўкай праектаў прававых актаў
ЭКСПЕРТЫЗА Ў НАРМАТВОРЧЫМ ПРАЦЭСЕ
       Агульныя палажэнні
       Юрыдычная экспертыза
       Асаблівасці правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы Цэнтрам
       Крыміналагічная экспертыза
СІСТЭМАТЫЗАЦЫЯ ЗАКАНАДАЎСТВА
I ЗБОР ЗАКОНАЎ
       Прававыя акты, якія рэгулююць сістэматызацыю заканадаўства
       Збор законаў
НАВУКОВАЯ І АНАЛІТЫЧНАЯ ПРАЦА
       Навукова-даследчая праца Інстытута
ВУЧОНЫ САВЕТ
       Асноўныя напрамкі дзейнасці
       Склад вучонага савета
САВЕТ ПА АБАРОНЕ ДЫСЕРТАЦЫЙ
Д 07.02.01
       Прававыя акты, якія рэгулююць дзейнасць савета па абароне дысертацый
       Склад савета па абароне дысертацый Д 07.02.01
АСПІРАНТУРА. СУІСКАЛЬНІЦТВА
       Прававыя акты, якія рэгулююць падрыхтоўку навуковых супрацоўнікаў вышэйшай кваліфікацыі
МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА
       АБСЕ
       ПРААН
       ЕўрАзЭС
       Міжнародная арганізацыя па міграцыі
       Інстытут заканадаўства Рэспублікі Казахстан
       Нацыянальны цэнтр заканадаўства пры Прэзідэнце Рэспублікі Таджыкістан
       Швейцарская супольнасць па заканадаўству
       Германскі Фонд міжнароднага прававога супрацоўніцтва


 Прававы статус

Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь (далей – Цэнтр) з'яўляецца навукова-практычнай дзяржаўнай установай, якая забяспечвае падрыхтоўку праектаў заканадаўчых актаў у Рэспубліцы Беларусь, метадычнае кіраўніцтва нарматворчай дзейнасцю, правядзенне навуковых даследаванняў у галіне права і падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.

Цэнтр быў створаны ў мэтах павышэння эфектыўнасці праватворчай дзейнасці і ўзмацнення ролі прававой навукі ў забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця рэспублікі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2007 г. № 630 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленню праватворчай дзейнасці і навуковых даследаванняў у галіне права» на базе Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь шляхам далучэння да яго дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

Агульнае кіраўніцтва Цэнтрам ажыццяўляе Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дырэктар Цэнтра прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Прававы статус Цэнтра вызначаецца Палажэннем аб Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2007 г. № 630 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленню праватворчай дзейнасці і навуковых даследаванняў у галіне права».

Цэнтр з'яўляецца правапераемнікам па ўсіх правах і абавязках дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

 Кампетэнцыя

Цэнтр

  • распрацоўвае канцэпцыі ўдасканалення заканадаўства, штогадовыя планы падрыхтоўкі законапраектаў, канцэпцыі праектаў законаў, уносіць іх ва ўстаноўленым парадку на зацвярджэнне (адабрэнне, узгадненне) Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляе кантроль за рэалізацыяй планаў падрыхтоўкі законапраектаў;

  • ажыццяўляе арганізацыйна-метадалагічнае забеспячэнне падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў, а таксама распрацоўвае, абагульняе і ўкараняе перадавыя тэхналогіі падрыхтоўкі праектаў прававых актаў;

  • непасрэдна распрацоўвае праекты заканадаўчых актаў, за выключэннем праектаў, падрыхтоўка якіх ускладзена на іншыя дзяржаўныя органы (арганізацыі), а таксама міжнародна-прававых актаў, падрыхтоўка якіх ускладзена на Цэнтр;

  • прымае меры па прывядзенню нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з Канстытуцыяй, законамі Рэспублікі Беларусь, актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь;

  • праводзіць абавязковую юрыдычную экспертызу праектаў законаў, якія ўносяцца ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у законапраекты ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;

  • распрацоўвае прыярытэтныя напрамкі навукова-прававых даследаванняў, а таксама самастойна праводзіць у парадку, устаноўленым заканадаўствам, навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне права, уключаючы фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, эксперыментальныя работы, накіраваныя на павелічэнне аб'ёму ведаў у галіне права і павышэнне эфектыўнасці выкарыстання гэтых ведаў, у тым ліку з мэтай забеспячэння нарматворчай дзейнасці;

  • праводзіць аналітычныя і навуковыя даследаванні стану, тэндэнцый развіцця і практыкі прымянення заканадаўства, выпрацоўвае прапановы аб напрамках яго ўдасканалення;

  • садзейнічае развіццю юрыдычнай навукі, уносіць адпаведным арганізацыям прапановы па тэматыцы даследаванняў у галіне права;

  • распрацоўвае рэкамендацыі па выкарыстанні вынікаў навуковых даследаванняў і садзейнічае іх практычнаму ўкараненню;

  • праводзіць параўнальна-прававыя даследаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў;

  • ажыццяўляе падрыхтоўку праз аспірантуру навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне права;

  • выступае ва ўстаноўленым парадку ў якасці галаўной арганізацыі па дзяржаўных праграмах фундаментальных даследаванняў;

  • каардынуе навуковыя даследаванні, якія ім праводзяцца, з іншымі арганізацыямі, ўзаемадзейнічае з навуковымі арганізацыямі і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі ў развіцці навуковых даследаванняў і ў падрыхтоўцы навуковых работнікаў па юрыдычных спецыяльнасцях;

  • узаемадзейнічае з дзяржаўнымі органамі, навуковымі арганізацыямі, іншымі юрыдычнымі, а таксама фізічнымі асобамі Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў, з міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі ўтварэннямі па пытаннях, што ўваходзяць у кампетэнцыю Цэнтра;

  • узаемадзейнічае з Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь і саветамі па абароне дысертацый у галіне права пры вышэйшых навучальных установах і навуковых арганізацыях;

  • удзельнічае ў выкананні міждзяржаўных навуковых праграм і праектаў, ажыццяўляе міжнароднае супрацоўніцтва па пытаннях, што ўваходзяць у кампетэнцыю Цэнтра;

  • праводзіць мерапрыемствы па сістэматызацыі заканадаўства, а таксама забяспечвае фарміраванне і вядзенне Збора законаў Рэспублікі Беларусь;

  • арганізуе мерапрыемствы па павышэнні кваліфікацыі работнікаў юрыдычных службаў дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый па пытаннях нарматворчай дзейнасці, а таксама канферэнцыі (сімпозіумы, семінары і інш.) па актуальных навуковых праблемах у галіне права;

  • растлумачвае ва ўстаноўленым парадку пытанні прымянення заканадаўства, якое рэгулюе нарматворчую дзейнасць;

  • удзельнічае ў падрыхтоўцы навукова-практычных каментарыяў кодэксаў і іншых законаў, у выданні навуковых часопісаў;

  • ажыццяўляе іншыя функцыі, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі.

Для ажыццяўлення сваіх функцый Цэнтр мае права:

  • запытваць і атрымліваць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ад дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і фізічных асоб дакументы, неабходныя для ажыццяўлення сваёй дзейнасці;
  • выкарыстоўваць дзяржаўныя (у тым ліку ўрадавыя) сродкі сувязі і камунікацыі;
  • заключаць у межах сваёй кампетэнцыі дамовы з дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і фізічнымі асобамі, а таксама з органамі і арганізацыямі замежных дзяржаў, міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі ўтварэннямі;
  • фарміраваць пры Цэнтры аналітычныя і іншыя групы для правядзення навуковых даследаванняў у галіне права і рэалізацыі іншых паўнамоцтваў.

 


Кантакты

Рэспублiка Беларусь
220050 г. Мiнск, 
вул. Берсана 1а
Тэлефон: 
(017) 200-12-25
Факс: 
(017) 222-40-96
E-mail: center@pmrb.gov.by
Рэжым работы: 9.00–18.00,
перапынак: 13.00–14.00


Iнфармацыя

Locations of visitors to this page

Свод законов Республики Беларусь


Банеры

Сайт Президента РБ

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Газета Беларусь сегодня

Rating All.BY Каталог TUT.BY


(С) Национальный центр законодательства
и правовых исследований Республики Беларусь