Міжнародная арганізацыя па міграцыі (далей – МАМ) – міжурадавая арганізацыя, заснаваная ў 1951 годзе ў мэтах забеспячэння гуманнай і ўпарадкаванай міграцыі, заахвочвання міжнароднага супрацоўніцтва па пытаннях міграцыі, аказання дапамогі ў пошуку практычных рашэнняў звязаных з міграцыяй праблем і прадстаўлення гуманітарнай дапамогі мігрантам, уключаючы бежанцаў і ўнутрана перамешчаных асоб.
Членамі МАМ з’яўляюцца 127 дзяржаў, 17 дзяржаў маюць статус назіральніка. Штаб-кватэра МАМ размешчана ў Жэневе.
Функцыі МАМ заключаюцца ў наступным:
- прыняцце арганізацыйных мер па перамяшчэнню мігрантаў, для якіх існуючыя магчымасці з’яўляюцца недастатковымі або якія ў адваротным выпадку не змаглі б перамяшчацца без спецыяльнай дапамогі ў краіны, якія прадстаўляюць магчымасці для ўпарадкавання міграцыі;
- арганізаванае перамяшчэнне бежанцаў, перамешчаных асоб і іншых асоб, якія маюць патрэбу ў міжнародных міграцыйных паслугах, у дачыненні да якіх могуць быць дасягнуты дамоўленасці паміж МАМ і адпаведнымі дзяржавамі, уключаючы дзяржавы, якія абавязваюцца прыняць іх;
- выкананне па просьбе і ўзгадненні з адпаведнымі дзяржавамі такіх міграцыйных паслуг, як набор, адбор, падрыхтоўка да міграцыі, моўная падрыхтоўка, дзейнасць па інфармаванню мігрантаў, медыцынскае абследаванне, размяшчэнне, мерапрыемствы, якія садзейнічаюць прыёму і інтэграцыі, кансультацыйныя паслугі па пытаннях міграцыі і іншая дапамога, якая адпавядае мэтам МАМ;
- прадастаўленне форуму дзяржавам, а таксама міжнародным і іншым арганізацыям для абмену думкамі і вопытам, пашырэння супрацоўніцтва і каардынацыі намаганняў у галіне міжнароднай міграцыі.
Рэспубліка Беларусь з’яўляецца дзяржавай – членам МАМ з 2005 года (з 1994 года – статус назіральніка). Са снежня 1996 года ў Мінску функцыянуе Прадстаўніцтва МАМ.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на афіцыйным сайце МАМ: http://www.iom.int.
У 2007–2009 гадах супрацоўніцтва Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь (далей – Цэнтр) з МАМ ажыццяўлялася ў рамках праекта (праграмы) міжнароднай тэхнічнай дапамогі ”Павышэнне патэнцыялу Рэспублікі Беларусь у галіне кіравання міграцыйнымі працэсамі (МІГРАБЕЛ)“ (далей – праект).
Намеснік дырэктара Цэнтра Панфёрава Л.А. ўваходзіла ў склад Кіраўнічай рады праекту, намеснік начальніка упраўлення міжнароднага права Старцава А.П. – у склад рабочай групы па яго рэалізацыі.
Праект быў адобраны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2007 г. № 851 ”Аб адабрэнні праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі“.
23 ліпеня 2009 года адбылося выніковае сумеснае пасяджэнне Кіраўнічай рады праекта і рабочай групы па яго рэалізацыі.
У якасці галаўной арганізацыі па праекту выступала Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Праект быў накіраваны на мадэрнізацыю беларускай сістэмы выдачы машыначытальных праязных дакументаў з мэтай прывядзення парадку работы з пашпартнай, візавай і іншай дакументацыяй, пацвярджаючай асобу, у адпаведнасць з еўрапейскімі і міжнароднымі стандартамі.
У рамках рэалізацыі праекту былі разгледжаны правы фізічных асоб на тайну прыватнага жыцця, а таксама пытанні, якія датычацца недастатковай сумяшчальнасці біяметрычных даных у нацыянальных і глабальных сістэмах ўзаемадзеяння паміж ведамствамі (дзяржавамі), і фінансавых магчымасцяў увядзення біяметрычных тэхналогій.
Мерапрыемствы, рэалізаваныя ў рамках праекта:
- навучальны курс ”Выкарыстанне біяметрычных ідэнтыфікатараў у пашпартах, візах і відах на жыхарства – заканадаўчае рэгуляванне і практычны вопыт“;
- семінар ”Выкарыстанне біяметрычных ідэнтыфікатараў у электронных пашпартах – міжнародныя стандарты і перадавы вопыт“ (29 ліпеня 2008 года);
- міжнародная канферэнцыя ”Электронныя машыначытальныя праязныя дакументы з біяметрычнымі ідэнтыфікатарамі, сістэма іх выдачы і абарона“ (31 сакавіка – 1 красавіка 2009 года).