Нацыянальны цэнтр заканадаўства пры Прэзідэнце Рэспублікі Таджыкістан створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан ад 17 сакавіка 2009 г. № 637 ”Аб стварэнні Нацыянальнага цэнтра заканадаўства пры Прэзідэнце Рэспублікі Таджыкістан“.
Нацыянальны цэнтр заканадаўства пры Прэзідэнце Рэспублікі Таджыкістан з'яўляецца навукова-даследчай, а таксама інфармацыйна-аналітычнай дзяржаўнай установай, якая ажыццяўляе арганізацыйна-метадалагічнае забеспячэнне падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў. Цэнтр займаецца распрацоўкай праектаў законаў і другіх нарматыўных прававых актаў, канцэпцый удасканальвання заканадаўства, правядзеннем сістэматызацыі і аналізу дзеючага заканадаўства, прагназаваннем эфектыўнасці прымаемых законаў, правядзеннем навуковых даследаванняў у вобласці права і падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.
Адным з важных напрамкаў дзейнасці Цэнтра з'яўляюцца работы па сістэматызацыі і аналізу дзеючага заканадаўства Рэспублікі Таджыкістан на адпаведнасць сучасным патрабаванням, падрыхтоўцы рэкамендацый і прапаноў па ўдасканальванню заканадаўства, правядзенню антыкарупцыйнай экспертызы праектаў нарматыўных прававых актаў.
Цэнтр мае значны творчы патэнцыял, які дазваляе паспяхова садзейнічаць заканатворчаму працэсу шляхам удзелу ў распрацоўцы праектаў законаў і іншых нарматыўных актаў. Пяцьдзесят працэнтаў кадравага патэнцыялу Цэнтра складаюць навуковыя супрацоўнікі, у тым ліку, 2 доктара юрыдычных навук, 10 кандыдатаў юрыдычных навук, 12 аспірантаў, суіскальнікі і дактаранты.
––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––
У 2011 годзе 6–9 снежня ў Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь знаходзілася з візітам дэлегацыя Нацыянальнага цэнтра заканадаўства пры Прэзідэнце Рэспублікі Таджыкістан (дырэктар Рахимаў Махмад Забіравіч і намеснік начальніка аддзела міжнароднага права Махмадшоеў Фарход Абдурахмонавіч).
У ходзе візіту былі разгледжаны пытанні ўдасканальвання нацыянальных прававых сістэм Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Таджыкістан, пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і абмену вопытам у вобласці прававых даследаванняў і заканатворчасці.
Па выніках візіту быў падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным цэнтрам заканадаўства пры Прэзідэнце Рэспублікі Таджыкістан і Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.