Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) – буйнейшая рэгіянальная арганізацыя па бяспецы, у склад якой уваходзіць 56 дзяржаў. Устаноўчымі дакументамі АБСЕ з’яўляюцца Заключны акт, прыняты ў Хельсінкі ў 1975 годзе, Хартыя для Новай Еўропы і Дадатковы дакумент да яе, прынятыя ў Парыжы ў 1990 годзе, Дэкларацыя ”Выклік часу пераменаў“ і пакет рашэнняў па структуры і асноўных напрамках дзейнасці АБСЕ, прынятыя ў Хельсінкі ў 1992 годзе, а таксама рашэнні Будапешцкай нарады на вышэйшым узроўні 1994 года.
Асноўнай мэтай АБСЕ з’яўляецца папярэджанне ўзнікнення ўзброенных канфліктаў у еўрапейскім рэгіёне, урэгуляванне крызісных сітуацый і ліквідацыя іх наступстваў.
АБСЕ ажыццяўляе супрацоўніцтва ў сферы раззбраення, забяспечэння бяспекі граніц, барацьбы з тэрарызмам, гандлем людзьмі, умацавання дэмакратыі, паскарэння эканамічнага росту, аднаўлення і забеспячэння балансу навакольнага асяроддзя, аховы правоў чалавека.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на афіцыйным сайце АБСЕ: http://www.osce.org.
________________________________________________________________
У 2010 годзе Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь сумесна з Офісам АБСЕ ў Мінску ажыццяўляюцца наступныя праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі:
1. ”Вывучэнне асаблівасцяў адміністрацыйнай адказнасці ў дзяржавах - членах Еўрапейскага Саюза“;
2. ”Удасканальванне прававога рэгулявання працэсаў знешняй працоўнай міграцыі ў Рэспубліцы Беларусь“;
3. ”Вывучэнне вопыту прававога рэгулявання выкарыстання дзяржаўных моў у краінах з некалькімі дзяржаўнымі мовамі“.
Мерапрыемствы, рэалізаваныя ў рамках праектаў:
- міжнародны семінар ”Удасканальванне механізмаў адміністрацыйнай адказнасці юрыдычных асоб за парушэнні, звязаныя з прадпрымальніцкай дзейнасцю, і адміністрацыйнай адказнасці ў галіне бяспекі дарожнага руху“ (2 снежня 2010 года);
- стажыроўка ў Германіі;
- міжнародны семінар ”Міжнародны вопыт арганізацыі і правядзення альтэрнатыўнай службы“ (14 кастрычніка 2010 года);
- стажыроўка ў Швецыі;
- міжнародны семінар ”Правовое рэгуляванне выкарыстання дзяржаўных моў у краінах з некалькімі дзяржаўнымі мовамі“ (18 лістапада 2010 года).“
- стажыроўка ў Фінляндыі;
- стажыроўка ў Ірландыі.
У 2008–2009 гадах Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследванняў Рэспублікі Беларусь сумесна з Офісам АБСЕ ў Мінску ажыццяўляўся праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі ”Удасканальванне механізмаў інфармацыйнага ўзаемадзеяння грамадзян і дзяржаўных органаў у кантэксце стварэння мадэлі ”электроннага Урада“ (e-Government)“.
Мерапрыемствы, рэалізаваныя ў рамках праекта:
- міжнародны семінар, прысвечаны пытанням фарміравання ў Рэспубліцы Беларусь механізмаў ”электроннага Урада“ (17 лютага 2009 года);
- міжнародны семінар, прысвечаны пытанням стварэння ў Рэспубліцы Беларусь механізмаў ”электроннага Урада“ (20 ліпеня 2009 года);
- стажыроўка ў Эстонскай Рэспубліцы;
- стажыроўка ў Венгерскай Рэспубліцы.
У 2007 годзе Нацыянальным цэнтрам законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь сумесна з Офісам АБСЕ ў Мінску ажыццяўляўся праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі ”Нацыянальны семінар па барацьбе з адмываннем грошаў і фінансаваннем тэрарызму“.
У рамках дадзенага праекта быў праведзены міжнародны семінар ”Нацыянальны семінар па барацьбе з адмываннем грошаў і фінансаваннем тэрарызму“.
У 2005 годзе Нацыянальным цэнтрам законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь сумесна з Офісам АБСЕ ў Мінску ажыццяўляліся наступныя праекты міжнароднага супрацоўніцтва.
1. ”Стварэнне мадэлі Рэгістра насельніцтва Рэспублікі Беларусь і падрыхтоўка канцэпцыі праекта Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб Рэгістры насельніцтва Рэспублікі Беларусь“.
Мерапрыемствы, рэалізаваныя ў рамках праекта:
- семінар ”Канцэпцыя праекта Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб Рэгістры насельніцтва Рэспублікі Беларусь“;
- стажыроўка ў Швецыі і Эстоніі;
- стажыроўка ў Латвіі.
2. ”Удасканальванне заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне арганізацыі, падаткаабкладання і дзяржаўнай падтрымкі рамеснай дзейнасці“.
У рамках дадзенага праекта быў праведзены міжнародны семінар ”Удасканальванне заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне арганізацыі падаткаабкладання і дзяржаўнай падтрымкі рамеснай дзейнасці“.
3. ”Удасканальванне нарматворчага працэсу шляхам увядзення крыміналагічнай экспертызы“.
Мерапрыемствы, рэалізаваныя ў рамках праекта:
- круглы стол на тэму ”Удасканальванне нарматворчага працэсу шляхам увядзення крыміналагічнай экспертызы“;
- стажыроўка ў Італіі;
- семінар на тэму ”Удасканальванне нарматворчага працэсу шляхам увядзенння крыміналагічнай экспертызы“.
4. ”Удасканальванне крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь у прымяненні альтэрнатыў крымінальнаму праследаванню“.
У рамках дадзенага праекта быў праведзены навукова-практычны семінар на тэму ”Альтэрнатывы крымінальнага праследавання і заканадаўства Рэспублікі Беларусь“.
Праекты ажыццяўляюцца ў мэтах удасканальвання дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сацыяльна важных напрамках, пры ўдзеле зацікаўленых дзяржаўных органаў і навуковых устаноў Рэспублікі Беларусь. У ходзе выканання праектаў ажыццяўляецца распрацоўка і абмеркаванне асноўных падыходаў да праблемных пытанняў кожнага праекта, арганізуецца вывучэнне вопыту замежных дзяржаў.