Праграма развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (далей – ПРААН) – глабальная сетка ААН у галіне развіцця, якая выступае за перамены ў жыцці людзей шляхам прадастаўлення дзяржавам-членам ААН доступу да крыніц ведаў, вопыту і рэсурсаў. ПРААН была створана ў 1965 годзе ў выніку зліцця Спецыяльнага фонду ААН, заснаванага ў 1958 годзе, і пашыранай праграмы тэхнічнай дапамогі, заснаванай у 1949 годзе.
ПРААН ажыццяўляе дзейнасць на тэрыторыі 166 дзяржаў, аказваючы ім садзейнічанне ў пошуку рашэнняў глабальных і нацыянальных праблем у галіне развіцця. Штаб-кватэра ПРААН знаходзіцца ў Нью-Ёрку.
ПРААН дзейнічае ў Беларусі з 1992 года. Мандат ПРААН у Беларусі вызначаны Пагадненнем аб дапамозе паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Праграмай развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый ад 24 верасня 1992 года (далей – Пагадненне).
У адпаведнасці з Пагадненнем дапамога, якая можа прадастаўляцца ПРААН Ураду Рэспублікі Беларусь, складаецца з:
- паслуг экспертаў-дарадцаў і кансультантаў, тэхнічных экспертаў, добраахвотнікаў ААН;
- паставак абсталявання;
- арганізацыі семінараў, праграм падрыхтоўкі кадраў, паказальных праектаў, працоўных груп экспертаў і аналагічных мерапрыемстваў;
- прадастаўлення стыпендый для студэнтаў і аспірантаў або фінансавання аналагічных мерапрыемстваў, у адпаведнасці з якімі кандыдаты, прызначаныя Урадам Рэспублікі Беларусь і зацверджаныя адпаведным установай-выканаўцам, могуць атрымліваць агульную адукацыю альбо прафесійную падрыхтоўку;
- іншай формы дапамогі, аб якой могуць дамовіцца Урад Рэспублікі Беларусь і ПРААН.
У сваёй дзейнасці ПРААН кіруецца палажэннямі Дакумента краінавай праграмы.
Асноўнай формай дзейнасці ПРААН па аказанні дапамогі Беларусі з’яўляецца праект, які ажыццяўляецца згодна з праектным дакументам (пагадненнем) паміж ПРААН і іншымі партнёрамі і змяшчае план дасягнення мэт, а таксама спосаб ацэнкі іх дасягнення.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на афіцыйных сайтах: www.undp.org і www.un.by/undp.
У 2010 годзе супрацоўніцтва Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь і ПРААН ажыццяўлялася ў рамках праекта ”Папярэджанне, барацьба і мінімізацыя сацыяльных наступстваў у галіне гандлю людзьмі ў Рэспубліцы Беларусь“, адказным за ажыццяўленне якога з’яўлялася Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
У 2009 годзе на падставе адпаведнага дагавора аб правядзенні навукова-даследчай работы з ПРААН Інстытутам прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь было праведзена ”Параўнальна-прававое даследаванне заканадаўства Рэспублікі Беларусь і палажэнняў Канвенцыі аб правах інвалідаў ад 13 снежня 2006 года“.
У 2007–2008 гадах супрацоўніцтва Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь і ПРААН ажыццяўлялася ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ”Садзейнічанне ўдасканальванне адміністрацыйных працэдур у Рэспубліцы Беларусь“.
У рамках указанага праекта ў 2007–2008 гадах праведзены наступныя мерапрыемствы:
- адукацыйная паездка ў Літоўскую Рэспубліку (28–31 мая 2007 года);
- семінар ”Падыходы да ўдасканальвання адміністрацыйных працэдур у Рэспубліцы Беларусь“ (12 кастрычніка 2007 года);
- семінар-практыкум ”Удасканальванне адміністрацыйных працэдур на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь“ (13 лістапада 2007 года);
- міжнародны семінар ”Удасканальванне адміністрацыйных працэдур у Рэспубліцы Беларусь: замежны вопыт і рэкамендацыі“ (23 лістапада 2007 года);
- адукацыйная паездка ў Федэратыўную Рэспубліку Германія ”Спрыянне паляпшэнню адміністрацыйных працэдур у Беларусі – нямецкі вопыт і лепшыя практычныя метады“ (4–8 снежня 2007 года);
- семінары-трэнінгі ў Брэсце, Віцебску і Полацку (5 сакавіка 2008 года, 8 і 9 красавіка 2008 года);
- адукацыйная паездка ў Літоўскую Рэспубліку (21–24 красавіка 2008 года);
- семінар-трэнінг ”Удасканальванне адміністрацыйных працэдур у дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў“ (22 мая 2008 года);
- семінар-трэнінг ”Станоўчая практыка рэгулявання адміністрацыйных працэдур у Рэспубліцы Беларусь“ (3 кастрычніка 2008 года);
- семінар-трэнінг ”Удасканальванне адміністрацыйных працэдур у Рэспубліцы Беларусь і перспектывы развіцця заканадаўства“ (8–9 кастрычніка 2008 года);
- семінар-трэнінг ”Удасканальванне адміністрацыйных працэдур у дачыненні да грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў“ (30 кастрычніка 2008);
- семінар-трэнінг ”Вопыт ўдасканальвання адміністрацыйных працэдур і ўкаранення прынцыпу аднаго акна“ (11 снежня 2008 года).
У 2004–2005 гадах у супрацоўніцтве з Нацыянальным цэнтрам законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ажыццяўляўся праект ”Удасканальванне нарматворчага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь з дапамогай аналізу правапрымяняльнай практыкі пры падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў“.
У рамках дадзенага праекта былі праведзены наступныя мерапрыемствы:
- міжнародны семінар ”Прагназаванне наступстваў прыняцця (выдання) нарматыўных прававых актаў і аналіз правапрымяняльнай практыкі як напрамкі павышэння эфектыўнасці нарматворчага працэсу“ (9 снежня 2005 года);
- міжнародны семінар ”Метадычныя асновы прагназавання наступстваў прыняцця (выдання) нарматыўных прававых актаў: нацыянальны і замежны вопыт“ (21 снежня 2004 года);
- адукацыйная паездка ў Латвійскую Рэспубліку (5–10 снежня 2004 года);
- семінар ”Роля прагназавання наступстваў прыняцця (выдання) нарматыўных прававых актаў у павышэнні эфектыўнасці іх прымянення“ (29 кастрычніка 2004 года).
Дадатковую інфармацыю і матэрыялы па гэтым праекце можна знайсці на сайце: www.ria.undp.by.