Швейцарскае таварыства па заканадаўству (далей – Таварыства) створана ў 1982 годзе і з’яўляецца юрыдычнай асобай у форме асацыяцыі па заканадаўству Швейцарыі.
Штаб-кватэра Таварыства знаходзіцца ў г. Марат. Членамі Таварыства могуць быць фізічныя, юрыдычныя асобы, іншыя арганізацыі.
Згодна са Статутам мэтамі Таварыства з’яўляюцца:
- развіццё цікавасці да юрыдычных і лінгвістычных праблем заканадаўства і іх ўплыву на грамадства;
- удакладненне разумення надзённых праблем, якія ўзнікаюць у сувязі са шматмоўнасцю заканадаўства Швейцарыі;
- арганізацыя семінараў, курсаў навучання і павышэння кваліфікацыі ў сферы заканадаўства і апублікаванне прапаноў для зацікаўленых колаў;
- забеспячэнне кансультацыйнай дапамогі для ўстаноў і асоб, якія адказваюць за афармленне прававых нормаў;
- удзел у развіцці тэорый права ў частцы падрыхтоўкі нацыянальных і міжнародных прававых актаў;
- распаўсюджванне навуковых і практычных ведаў у сферы заканадаўства.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на афіцыйным сайце: http://www.sgg-ssl.ch.
Таварыства з 1990 года пачало выдаваць Афіцыйны інфармацыйны бюлетэнь LeGes ”Заканадаўства сёння“ (на нямецкай, французскай, італьянскай і рэтараманскай мовах). З 2000 года бюлетэнь LeGes атрымаў новую назву – LeGes ”Заканадаўства & Ацэнка“ (гл. http://www.leges.ch).
У рамках дасягнутых дамоўленасцяў з рэдакцыяй Афіцыйнага інфармацыйнага бюлетэня LeGes у Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь штогод паступаюць экзэмпляры часопіса.