• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram
Арганізацыя публічных абмеркаванняў праектаў прававых актаў і іншага ўзаемадзеяння па прававых пытаннях

Арганізацыя публічных абмеркаванняў праектаў прававых актаў і іншага ўзаемадзеяння па прававых пытаннях

Важнай састаўляючай прававой культуры грамадства з’яўляецца стварэнне сучасных пляцовак і ўмоў для інтэрактыўнага ўдзелу грамадзян у нарматворчым працэсе.

Менавіта такой пляцоўкай з’яўляецца сайт «Прававы форум Беларусі» forumpravo.by – дзяржаўны інфармацыйны рэсурс, створаны ў 2013 годзе.

Згодна з артыкулам 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 130-З «О нормативных правовых актах». Прававы форум Беларусі з’яўляецца афіцыйнай пляцоўкай для публічнага абмеркавання праектаў нарматыўных прававых актаў (НПА).

Парадак правядзення такога абмеркавання вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 жніўня 2026 г. № 393. Патрабаванні да прадастаўлення дакументаў рэгламентаваны загадам Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі.

Процесс публичного обсуждения на ПФБ

Наведвальнікі сайта могуць выказаць сваё меркаванне па праектах НПА у раздзеле «Абмеркаванне праектаў НПА».

Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 жніўня 2026 г. № 393 Прававы форум Беларусі таксама з’яўляецца платформай для публічнага абмеркавання НПА у рамках правядзення прававога маніторынгу. Свае заўвагі і прапановы можна размясціць у раздзеле «Прававы маніторынг».

Прапановы па ўдасканаленні прававога рэгулявання грамадскіх адносін можна размясціць у спецыяльных тэмах у раздзеле «Важна ваша меркаванне».

Пры гэтым грамадзяне і прадстаўнікі юрыдычных асоб з улікам жыццёвых сітуацый, якія сведчаць аб неабходнасці ўдасканалення заканадаўства, могуць выказаць меркаванне па пытаннях, звязаных з ліквідацыяй прабелаў у прававым рэгуляванні, у спецыяльнай тэме «Паляпшаем заканадаўства разам».

Скарыстацца рэсурсамі Форума можа любы жадаючы. Для ўдзелу ў абмеркаваннях на сайце трэба прайсці рэгістрацыю.

Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх