Вучоны савет з’яўляецца пастаянна дзейным калегіяльным органам кіравання для забеспячэння асобных функцый НЦЗПІ ў сферы навуковай дзейнасці.
Старшынёй вучонага савета з’яўляецца дырэктар НЦЗПІ, які зацвярджае колькасны і персанальны склад вучонага савета па ўзгадненні з Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Работа вучонага савета праводзіцца па гадавым плане.
Вучоны савет выконвае наступныя асноўныя функцыі:
- разглядае і зацвярджае прыярытэтныя накірункі навукова-прававых даследаванняў, уключаючы дысертацыйныя даследаванні ў галіне права, распрацаваныя і актуалізаваныя НЦЗПІ, з далучэннем прадстаўнікоў устаноў вышэйшай адукацыі і грамадскіх аб’яднанняў профільнай юрыдычнай накіраванасці;
- вызначае тэматыку і асноўныя накірункі навуковай дзейнасці НЦЗПІ;
- адабрае план работы Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ (далей – Інстытут прававых даследаванняў) на чарговы год, праекты планаў навуковых даследаванняў і распрацовак НЦЗПІ (далей – НДіР);
- прызначае экспертаў (рэцэнзентаў) для экспертызы і ацэнкі вынікаў навуковай дзейнасці НЦЗПІ;
- разглядае заключныя навукова-даследчыя справаздачы, акрамя таго, не радзей за адзін раз на год – прамежкавыя вынікі НДіР па кожным заданні;
- праводзіць аналіз і ацэнку вынікаў навуковай дзейнасці НЦЗПІ, разглядае выкананне планаў НДіР;
- разглядае і зацвярджае справаздачу аб дзейнасці Інстытута прававых даследаванняў;
- разглядае і зацвярджае тэмы дысертацый, навуковых кіраўнікоў і індывідуальныя планы работы аспірантаў і суіскальнікаў НЦЗПІ;
- заслухоўвае інфармацыю кіраўніка Інстытута прававых даследаванняў па пытаннях навуковай дзейнасці, выпрацоўвае рэкамендацыі па павышэнні яе эфектыўнасці;
- прымае рашэнні аб прадстаўленні да прысваення ганаровых і вучоных званняў;
- ажыццяўляе папярэднюю экспертызу дысертацый на суісканне вучонай ступені кандыдата і доктара навук;
- разглядае пытанні аб устанаўленні надбавак за вучоныя ступені і званні навуковым работнікам Інстытута прававых даследаванняў;
- разглядае рукапісы навуковых работ (як правіла, манаграфій і зборнікаў) работнікаў НЦЗПІ і рэкамендуе іх да апублікавання;
- ажыццяўляе іншыя функцыі ў сферы навуковай дзейнасці НЦЗПІ адпаведна заканадаўству.




Падзяліцца ў сац. сетках